История Беларуси
Опубликовано admin 04.05.2009Метки: Беларусь, вучоныя, жыхар, история, Мова, перыяд, Фарміраванне |
§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей
Што такое "этнас", якія яго важнейшыя прыкметы? Як адбываўся працэс фарміравання беларускага этнасу?
Этнас, этнічная супольнасць (ад грэч. еіішоз – народ) — устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвя-домасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу — род, племя, народ-насць, нацыя — характарызуюцца і пэўнымі сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі. Галоўныя прыкметы этнасу – мова, самасвядомасць, кўльтура, побыт, псіхіка і інш. — змяняюцца з цягам часу не так істотна, як сацыяльна-эканамічныя адносіны, якія адпавядаюць пэў-най гістарычнай ступені развіцця. На паняцці "этнас" грунтуецца значная частка этнаграфічнай і іншай навуковай тэрміналогіі — этна-генез, этнонім і інш.
Адной з галоўных прыкмет этнасу з’яўляецца этнічная тэрыторыя — тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа. Этнічная тэры-торыя – гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай куль-туры, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. Мова народа з’яўляецца спецыфічным сродкам за-хавання і перадачы яго сацыяльнага вопыту, культурных традыцын. Праз мову рэалізуецца пераемнасць розных пакаленняў і гістарычных эпох. Читать полностью »
Файлы:
- история Беларуси
лекции